ПАДЗЕІ  

_________________
верасень 2006г.
У Дамадзедава (Расія) адбыўся міжнародны сімпозіум па праблемах выразкі з паперы.
Мной быў прадстаўлены даклад "Архетыпы і сімвалы ў беларускай выцінанцы".

_________________
май 2006г.
Адкрыццё сайта секцыі выцінаншчыкаў БСМНТ "Белае дрэва"
(пакуль работа над сайтам пацягваецца, таму, просім прабачэння працуюць не ўсе спасылкі)
_________________
май 2006г.
I Республіканская выстаўка дзіцячай выцінанкі «Чароўныя ўзоры»

_________________
20.04.06 -
20 красавіка 2006 г., 17.30 – адкрыццё выстаўкі выцінанкі ў Рэрыхаўскай бібліятэцы, г. Мінск.
Работы з фондаў Беларускага саюзу майстроў народнай творчасці і новыя работы, прадстаўленыя з уласных калекцый выцінаншчыкаў.

_________________
06.03.-03.04.2006
ІІ Нацыянальная выстаўка народнага мастацтва “ЖЫВЫЯ КРЫНІЦЫ”
У Дзяржаўным музеі гісторыі і культуры Беларусі, г. Мінск.
Мінск і Мінская вобл. Багата прадстаўлены выцінанкай самай рознай. Ёсць цікавыя экспанаты з Гродзенскай вобл. (г. Навагрудак – выцінанкі-выбіванкі), а таксама з Віцебскай (аб’ёмныя выцінанкі – птушкі і анёлы).
___________________
22.12.05.–31.01.06.
13-я Рэспубліканская выстаўка сучаснай народнай творчасці “КАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ”
У Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы, г. Мінск.
Там можна пабачыць стэпендыяцкія выцінанкі 2006 года, а таксама шмат іншых.
_________________
09.09.-02.10.2005
У Абласной Мастацкай галерэі, што на Гікалы-4 (памяшканне бібліятэкі імя Пушкіна, за ЦУМам), праходзіць выстава, арганізаваная Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці і Мінскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці.
"ПАПЯРОВЫ СУСВЕТ"(4,78mb, скарочаны варыянт прэзентацыі, за поўным звяртайцеся да аўтара) - такая назва ў гэтай унікальнай выставы. Бо акрамя таго, што там можна пабачыць беларускія выцінанкі самага рознага характару (ад традыцыйных і інсітных, да высокамастацкіх твораў графікі), на ёй прадстаўлены таксама літоўскія, польскія, украінскія, кітайскія, аргентынскія сапраўдныя выцінанкі, рэпрадукцыі і прысвечаныя ім кнігі.
Да таго ж там можна набыць паштоўкі, сумачкі з дэкорам выцінанкі, электронныю прэзентацыю выставы, майстроў беларускай выцінанкі і іх твораў, запісацца на майстар-класы, паслухаць фольк-гурты (па суботах)!
Прыемнага Вам наведвання!

P.S.: Канечне, там ёсць і мае работы.
__________
30.07.2005
Музей старажытных рамёстваў, промыслаў і тэхналогій "Дудуткі", а таксама Беларускі саюз майстроў народнай творчасці арганізавалі 2-гі Свята-конкурс выцінанкі "Чароўныя нажніцы".
Дзе мне пашчасціла атрымаць 1 месца ў намінацыі "За лепшую хатнюю калекцыю".
__________
27.06.2005
У раздзеле "Некаторыя думкі" можна прачытаць два новых артыкулы:
- "ВЫЦІНАНКА Ў МАСТАЦКА-ЭСТЭТЫЧНЫМ РАЗВІЦЦІ ДАШКОЛЬНІКАЎ"
http://vitcinanca.narod.ru/simpleVUMERD.html
- "АРХЕТЫПЫ ПАГАНСКАГА СВЕТАЎСПРЫМАННЯ Ў БЕЛАРУСКІМ НАРОДНЫМ ДЭКАРАТЫЎНА-УЖЫТКОВЫМ МАСТАЦТВЕ"
http://vitcinanca.narod.ru/simpleAPSUBNDUM.html

__________
01.06.2005
З''явіўся беларускі варыянт сайту!!!

__________
29.05.2005
(нядзеля) адбудзецца рыцарскі фэст у Лошыцкім парку (Мінск). Акрамя іншага цікавага, што там прадбачыцца, на фэсце можна будзе на ўласныя вочы пабачыць тое, як ствараюцца выцінанкі. Паказваць будзем я і мая кума.

__________
24.05.2005.
З''явіліся дзьве новыя старонкі:
- БЕЛАРУСКАЯ АРХІТЭКТУРА Ў ВЫЦІНАНЦЫ з выявай Гродзенскай Барысаглебсай царквы ХІІст. (Каложы)
http://vitcinanca.narod.ru/photoalbumBEL16.html
- МАЯ ТВОРЧЫЯ РАБОТЫ: "Купалле" і "Батлейка"
http://vitcinanca.narod.ru/photoalbumBEL17.html

__________
24.05.2005.
Адкрылася старонка навін, дзе будуць асвячацца як змены, што адбываюцца на сайце, так і падзеі з майго творчага жыцця.


На галоўную



Хостинг от uCoz