МАЯ ВЫЦІНАНКА |
змяніць мову | пра мяне | галерэя работ | што такое выцінанка | PALUNISA | гасцёўня | навіны | спасылкі | некаторыя думкі |
|
Гэты сайт я прысвяціла даволі незвычайнаму віду графічнага мастацтва, каторым прафесійна займаюся вось ужо колькі год.
ВЫЦІНАНКА з’явілася ў маёй краіне ў сярэдзіне ХІХст. У народным мастацтве яна набыла ўсе якасці традыцыйнага выяўленчага мастацтва: дэкаратыўнасць, сімвалізм, утылітарнасць. Сёння яна выйшла на прафесійны ўзровень і можа ўражваць сваімі выяўленчымі якасцямі, гульнёй сіметрыі, глыбокім зместам, шматузроўневым раскрыццём сэнсаў, гучаннем візуальных пульсуючых рытмаў, патокаў і віхураў. Менавіта дзякуючы гэтаму ВЫЦІНАНКА дапамагае мне спасцігнуць адзін з галоўных законаў быцця – спалучэнне ідэі, матэрыі і прыгажосці... Раскрыць магчымасці гэтай тэхнікі і паказаць гэта Вам – такое жаданне рухае мной і з гэтай мэтай я разгортваю перад Вамі старонкі маёй творчасці. МАЕ ТЭЛЭФОНЫ: +375-29-6070761 (V) +375-33-3008909 (MTC) |