ШТО ТАКОЕ ВЫЦІНАНКА  

Што такое выцінанка? Гэта ажурны ўзор, выстрыжаны з паперы чорнай, белай альбо каляровай. Калі быць больш дакладнай, то гэта тэхніка выстрыгання з паперы.

Мы ведаем, што папера родам з Кітаю. Там жа ўпершыню і пачалі рэзаць. І дзе б ні з’яўлялася папера, там узнікала мастацтва папяровага выстрыгання. У Еўропе было разпаўсюджана сілуэтнае выстрыганне (у прыватнасці партрэты), у Лацінскай Амерыцы – сюжэтнае выстрыганне і г.д. Ёсць гэта мастацтва і ў суседніх з Беларуссю Украіне, Польшчы, Літве. У Расіі яно чамусці не атрымала такога развіцця.

І ў кожнай мясцовасці выцінанка набывала стылістычныя і зместавыя асаблівасці, уласцівыя светаўспрыманню людзей, якія там жылі.

У беларускай выцінанцы сфарміраваліся тэндэнцыі, каторыя можна апісаць наступным чынам:
- прынцып шматразовага складвання (гэта пазначае, што ліст паперы шмат разоў і ў розных напрамках і пад рознымі вугламі складваецца для таго, каб атрымаліся розныя узоры);
- складанне выявы з парэзак простых геаметрычных формаў (нават самая складаная выява камбінуецца з набору разнастайных па сваёй форме трохкутнікаў, ромбаў, квадратаў, кругоў, паўмесяцаў, падобных на міндаль пялёсткаў і г.д.)
- адносная манахромнасць (звычайна выкарыстоўваюцца, не ўлічваючы фон, адзін, два, максімум тры колеры паперы, іншы раз дадаецца фальга залатая альбо срэбраная);
- сіметрычнасць выявы (як вынік шматразовых складванняў); выкарыстоўваюцца віды сіметрыі: лінейная, люстраная, цэнтрычная;
- дэкаратыўнасць (што абумоўлена стылізацыяў, неабходнай пры абагульненні формы(другі прынцы) і семетрычнасццю (папярэдні прынцып)).

Ад аплікацыі яе адрознівае тое, што ўся выява – гэта цэльны кавалак паперы. Калі ненаклееную выцінанку падняць за адзін вугалок, яна падымаецца ўся цалкам і будзе нагадваць звязаную кручком сурвэтку.

Вось той набор першапачатковых звестак аб выцінанцы.

Нагадаю толькі, што асноўны матэрыял у гэтай тэхніцы – папера, а інструмент – нажніцы (дарэчы, нашы прабабкі выстрыгалі тымі, что прызначаны для авечак).


на галоўную
пачаць прагляд работ



Хостинг от uCoz