ПРА МЯНЕ  

Пачнем з таго, што я прадстаўлюся. Мяне завуць Вольга Бабурына. Жыву ў Мінску.

Уласна выцінанкай я займаюся з 12 год. Хаця больш спрошчанымі яе формамі – з самага раннняга дзяцінства, напэўнае, з таго моманту, калі ўпершыню разам з маці ўпрыгожвала шыбы на Новы год... папяровымі сняжынкамі.

Не магу сказаць, калі дакладна адбылося маё захапленне гэтым відам мастацтва. Магчыма, гэта прыйшло незаўважна, а можа, яно было заўёды, проста не заўважалася. Так ці інакш, але, прайшоўшы этапы Дзіцячай мастацкай школы ў Маладзечна, потым Мірскага рэстаўрацыйна-мастацкага вучылішча і Класа народнага мастацтва пры Маладзечанскім гарвыканкаме, я апынулася са сваёй выцінанкай сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы на Аддзяленні мастацтваў. Канечне, выцінанку там не выкладалі, і падказаць куды мне ісці з ёй дальш не маглі.
Так пачаліся мае уласныя творчыя пошукі.

Я, канечне, вельмі шчаслівы чалавек. У маім жыцці мне сустрэліся проста адмысловыя настаўнікі. Я ўжо не кажу пра сваіх сябровак (адносінам з якімі можа пазайздросціць любое мужчынскае сяброўства) і пра мужа. Усе гэтыя людзі дапамаглі мне адкрыць, убачыць саму сябе, паверыць у той цуд, каторы жыве ў ва мне. Я як праваднік бяру з прасторы Штосці, прапускаю праз сябе і адкрываю Гэта прад Вамі ў той форме, у якой здольна перадаць.

Сёння за маёй спіной уласныя і калектыўныя выставы, удзел у міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, семінарах, фестывалях. З 1997 года я сябра Беларускага саюзу майстроў народнай творчасці.

Беларуская выцінанка даволі спецыфічная і адрозніваецца ад падобных формаў мастацтва іншых народаў.

Для выяўлення гэтых асаблівасцяў я збіраю прыклады і разнастайную інфармацыю пра выцінанку, выстрыганне з паперы, сілуэтным выстрыганні, не важна да якой культуры і да якога часу гэта адносіцца.

Практычна нічога не ведаю пра выцінанку ў Прыбалтыцы, але даводзілася трымаць у руках не толькі кітайскія выразкі, але і аргентынскія.

Адна з маіх сур’ёзных зацікаўленнасцяў – беларуская міфалогія і міфалогія ўвогуле, што, дарэчы, відаць па працам.

Чаго мне хацелася б больш за ўсё?

Паказаць свае работы свету.
Пазнаёміць Вас з гэтым дзіўным відам графікі – выцінанкай. Уласна, такой выцінакі як у маёй краіне німа боьш нідзе.
Гэта настолькі спецыфічнае і ўнкальнае мастацтва! І гэтыя свае якасці яна набыла ў спадчыну ад іншых, такіх жа ўнікальных відаў творчасці майго народу, які захаваў старажытнейшыя традыцыі.


МАЕ ДАПЛОМЫ І ЎДЗЕЛ У ВЫСТАЎКАХ
на галоўную
галерэя работ
напісаць мне



Хостинг от uCoz